Форум для дзеячоў культуры ў Бельгіі

MZ production прапануе ўзяць удзел у Форуме маладых творцаў «Music and Life», які пройдзе 11-16 снежня 2015 года ў гарадах Льеж і Брусель (Бельгія). Праграма заахвочвае маладых музыкаў выкарыстоўваць інавацыйныя метады ў сферы рэкламы і піяру, а таксама развіваць нацыянальную музычную культуру.

У межах праграмы ўдзельнікі з Беларусі падрыхтуюць даклад на тэму «Сучасная беларуская музыка: рэаліі і перспектывы», па выніках якога будзе сфармаваны Статут Форума, рэкамендацыі з якога будуць накіраваны ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі змогуць падняць пытанні прасоўвання творчасці ў сучасных інфармацыйных рэаліях, дзейныя вектары самарэкламы і самапіяру, агульнанацыянальныя праблемы ў сферы музычнай культуры, а таксама абмеркаваць гэтыя тэмы з замежнымі калегамі. Форум збярэ дзеячоў у сферы музычнай культуры з Францыі, Расіі, Нямеччыны, Польшчы, Беларусі, Бельгіі, Іспаніі і Чэхіі. Апроч гэтага, удзельнікі змогуць атрымаць карысную інфармацыю ад кваліфікаваных спікераў з галіны шоў-бінэсу з Амерыкі і Францыі.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • музыкі;
  • культуролагі;
  • журналісты;
  • мэнаджары;
  • рэкламшчыкі і г.д.

ва ўзросце ад 16 да 55 гадоў.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне, харчаванне і падарожжа.

CV і матывацыйны ліст дасылайце на электронную скрыню MZ_production@tut.by з пазнакай «Міжнародны Форум».

Дэдлайн – 25 кастрычніка 2015 г.

 

 

 

 

 

Нам патрэбна твая дапамога

Сябра, мы пастаянна працуем над нашым сайтам і спрабуем яго зрабіць лепш. Для гэтага нам важна тваё меркаванне аб нашым рэсурсе, каб зрабіць яго яшчэ лепш і зручней. Прайдзі невялікі тэст, які нам у гэтым дапаможа, гэта зойме не больш за 5 хвілін

Дапамагчы