Форум для крэатыўнай генерацыі ў Францыі

Арганізацыя Nantes Creative Generations запрашае паудзельнічаць у форуме, прысвечаным развіццю адносін паміж грамадзянамі Еўропы, салідарнасці, абароне навакольнага асяроддзя і творчым супрацоўніцтву.

Калі: 23 – 26 кастрычніка 2019 года.

Дзе: Нант, Францыя.

На працягу 4-дзеннага курса удзельнікі змогуць прэзентаваць праект або ініцыятыву і будуць мець магчымасць вучыцца ў калег з усёй Еўропы для атрымання лепшага разумення еўрапейскага вымярэння лакальных праектаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 да 30 гадоў;
  • прэзентаваць канкрэтную ініцыятыву.

Падрабязнасці і форму заяўкі шукайце тут.

Дэдлайн: 3 чэрвеня 2019