Форум крэатыўных пакаленняў у Францыі

У вас ёсць праект, які прызначаны ўмацаваць канцэпцыю грамадзянства – жыцця разам у горадзе? Абгрунтуйце яго ў Нанте з больш чым 60 удзельнікамі з усёй Еўропы!

Калі: 24-27 кастрычніка 2018 года.
Дзе: Нант, Францыя.

Паўсюль у Еўропе маладыя грамадзяне ствараюць ініцыятывы дзеля павышэння якасці жыцця ў іх супольнасці. Барацьба супраць дыскрымінацыі, умацаванне адносін паміж грамадзянамі, салідарнасці, абарона навакольнага асяроддзя, творчае супрацоўніцтва – кожная ініцыятыва з’яўляецца ўнікальнай, але ўсе яны пераследуюць агульную мэту – умацаваць канцэпцыю «жыцця разам».

Для таго каб ініцыятыўная моладзь магла сустрэцца, кожны год Форум крэатыўных пакаленняў дае ўдзельнікам магчымасць прадставіць свае праекты.

Удзельнікі змогуць:

  • Распавесці пра свае ініцыятывы, падзяліцца досведам і лепшымі практыкамі;
  • Развіць навыкі ў распрацоўцы праектаў у Еўропе;
  • Сустрэць патэнцыйных партнёраў дзеля стварэння трансмежных праектаў;
  • Прыняць удзел у культурных і грамадскіх мерапрыемствах.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 да 30 гадоў;
  • жыць у адной з еўрапескіх краін (Беларусь уключна);
  • прадстаўляць ініцыятыву.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне.

Дэдлайн падачы заяўкі – 3 чэрвеня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.