Форум па экалагічным вымярэнні сацыяльнага прадпрымальніцтва у Венгрыі

“На шляху да сумесных практык” – форум па экалагічным вымярэнні сацыяльнага прадпрымальніцтва у Венгрыі. Гэта мерапрыемства і абмен, які будзе падтрымліваць  міжсектарнае супрацоўніцтва і наладжванне партнёрства паміж Erasmus+ фармальным і нефармальным сектары, таксама як і сацыяльным бізнесам па ўсіх пытаннях, звязаных з сацыяльным прадпрымальніцтвам і наавучаннем, са спецыяльным фокусам на экалогію і ахову навакольнага асяроддзя.

Мэты праекта: 

  • падтрымаць міжсектарнае ўзаемадзеянне і наладзванне партнёрства паміж актарамі экасістэмы сацыяльнага прадпрымальніцтва
  • павысіць інфармаванасць і прасунуць экалагічнае вымярэнне сацыяльнага прадпрымальніцтва
  • даць магчымасць для наладжвання кантактаў і абмен ідэямі, інструментамі, метадамі, выклікамі і лепшымі практыкамі
  • выкарыстаць сацыяльнае прадпрыемства як сродак заахвочвання моладзі да падтрымання іх прадпрымальніцкіх навыкаў
  • падтрымаць крэатыўнасць, інавацыі, удзел, разнастайнасць і сацыяльную інклюзію моладзі
  • прадставіць інфармацыю пра Erasmus+ і іншыя магчымасці для спрыяння сацыяльнаму прадпрымальніцтву

Мэтавая група: 80 удзельнікаў з наступным прафесійным бэкграўндам: ассацыяцыі кааператываў; сфера працаўладкавання, прадпрымальніцтва і сервісаў, падтрымліваючых сацыяльныя інавацыі (Гандлёвыя палаты, інкубатары, акселератары, банкі); прадстаўнікі фармальнай адукацыі; фундацыі; прадстаўнікі лакальных і рэгіянальных адміністрацый; даследчыкі; (сацыяльныя) прадпрымальнікі; моладзевыя працаўнікі.

Фінансавыя умовы: праграма фінансуецца Erasmus+ – пакрываюцца выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне. Існуе рэгістрацыйны ўнёсак (залежыць ад краіны).

Дзе: Будапешт, Венгрыя

Калі: 27-30 лістапада, ад’езд 1 снежня 2018

Дэдлайн: 16 верасня 2018

Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці можна па спасылцы.