Форум у Альпбахе чакае актыўна-цікаўных удзельнікаў
- 14.03.2017

- студэнты
- Аўстрыя
- 16 жніўня - 1 верасня 2017
- ангельская
- 30.03.2017
- alpbach.org
Еўрапейскі Форум у Альпбахе запрашае ўдзельнікаў на новую праграму. Цэнтральная тэма – “Канфлікт і супраца”.
Калі: 16 жніўня – 1 верасня 2017 года.
Дзе: Альпбах, Аўстрыя.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты больш чым 70 нацыянальнасцей ва ўзросце да 30 гадоў.
Праграма гэтага года будзе ўключаць мноства акадэмічных семінараў, дыскусій і брэйкаўт-сесій, а таксама новыя знаёмствы і прастору для новых ідэяў, кантактаў і спосабаў мыслення.
Фінансавыя ўмовы
Кожны кандыдат з краіны, што развіваецца, можа прэтэндаваць на стыпендыю, якая пакрые кошт арганізацыйнага ўнёску, а таксама пражыванне і праезд.
Як падацца
Перш чым запаўняць анлайн-заяўку, неабходна падрыхтаваць матывацыйны ліст (да 300 слоў), рэзюмэ, сертыфікат, які падцвярджае ўзровень валодання ангельскай, дакументы, якія падцвярджаюць неабходнасць стыпендыі.
Дэдлайн – 30 сакавіка 2017 года.
Больш інфармацыі – тут.