Форум у Іране

Сусветны форум будучых лідараў навакольнага асяроддзя запрашае моладзь узяць удзел у абмеркаванні праблем, абмяняцца досведам, ідэямі і папрацаваць разам.

Калі: 7-14 верасня 2019 года.
Дзе: Тэгеран,Іран.

Форум – гэта якраз тая магчымасць, пішуць арганізатары, дзе можна паглыбіць свае веды пра экалогію, пачаць міжнароднае супрацоўніцтва і заангажаваць моладзь да вырашэння экалагічных праблемаў.

Форум складаецца з лекцый, каманднай працы, спартыўнай і культурнай праграм, экскурсій да прыродных і культурных месцаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 18 да 38 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • моцная зацікаўленасць тэмамі развіцця і навакольнага асяроддзя.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць пражыванне ў гасцявым доміку ў студэнцкім кампусе, харчаванне, запрашэнне для візы, авіяпералёт.

Падаць заяўку можна анлайн.

Дэдлайн – 31 траўня 2019 года.

Скантактавацца з арганізатарамі можна па е-адрасе iswiran.wadi@gmail.com.