Форум у Таіландзе для апантаных ідэяй справядлівасці

Форум Borderless Youths Forum прапануе зацікаўленым кандыдатам аб’яднацца дзеля ідэі справядлівасці.

Калі: 1-13 кастрычніка 2019 года.
Дзе: Тайланд.

Гэты моладзевы форум аб’ядноўвае моладзь ва ўзросце 18-30 гадоў, каб з дапамогай віртуальнай супрацы і дызайнерскага мыслення стварыць новыя ўражанні, якія будуць прасоўваць ідэі справядлівасці.

Першая частка форуму будзе праходзіць анлайн, другая – на месцы, у Тайландзе.

Мэты форуму – ствараць стасункі паміж людзьмі, якія сутыкаюцца з праявамі несправядлівасці ў розных канцах свету, вучыцца з мясцовых экспертаў і ствараць магчымасці для вывучэння новых спосабаў вырашэння праблем сацыяльнай несправядлівасці.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 7 верасня 2019 года.