Форум за дэмакратыю ў Страсбургу
- 04.04.2017
- Іншае

- медыі, нда, партыі, прыватныя арганізацыі
- Францыя
- 8-10 лістапада 2017
- ангельская
- 30.04.2017
- coe.int
The World Forum for Democracy, які пройдзе ў Страсбургу, запрашае зацікаўленых кандыдатаў.
Калі: 8-10 лістапада 2017 года.
Дзе: Страсбург, Францыя.
The World Forum for Democracy — гэта платформа для дыялогу, якая прасоўвае прынцыпы Рады Еўропы па ўсяму свету. Ён прысвечаны выклікам дэмакратыі ў сучасным свеце, прызначаны для дэбатаў паміж рознымі актарамі, каб знайсці рашэнне.
Задача форуму — зрабіць агляд новых ініцыятыў і падыходаў, якія могуць падвысіць дэмакратычныя практыкі, і дапамагчы партыям і медыям, а таксама палітычным актарам зарэканэкціцца з грамадзянамі, зрабіць свядомы выбар і функцыянаваць у дэмакратыі 21 стагоддзя.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць прадстаўніком любой публічнай альбо прыватнай арганізацыі.
Зацікаўленыя арганізацыі / медыі / палітычныя партыі змогуць намінаваць толькі аднаго кандыдата для ўдзелу.
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі на праезд і пражыванне пакрываюцца Радай Еўропы.
Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць апытанку і даслаць яе на е-адрас forum_democracy@coe.int.
Дэдлайн — 30 красавіка 2017 года.