Фотаінтэнсіў з нарвежскім трэнерам

Адмысловы трэнінг па фотажурналістыцы шукае журналістаў-пачаткоўцаў, якія жадаюць навучыцца стварэнню кароткіх візуальных гісторый.

Пасля трэнінгу ўдзельнікі будуць разумець, як эфектыўна выкарыстоўваць смартфон, кампактную камеру альбо лічбавую люстраную камеру для стварэння візуальных гісторый, а таксама як прывабіць гледача ў гісторыю і якім чынам яе распаўсюдзіць.

Падчас курсу ўдзельнікі будуць шмат здымаць і выконваць практычныя заняткі за межамі аўдыторыі.

Трэнер – Jon Petter Evensen, Нарвегія.

Час – 26-27 красавіка і 28-29 красавіка. Лакацыя – Мінск.

Удзел у трэнінгу бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

Заяўку на ўдзел у вольной форме неабходна даслаць на е-адрас journalistby@gmail.com.

Дэдлайн – 24 красавіка 2016 года.