Freaky Summer Party шукае сацыяльных партнёраў

Freaky Summer Party запрашае сацыяльныя праекты ды ініцыятывы далучыцца да арт-пікніка.

Калі: 28-29 ліпеня 2018 года.
Дзе: Мінск

Далучыцца да FSP могуць сацыяльныя / грамадскія / моладзевыя / творчыя / культурныя аб’яднанні. Галоўная ўмова – адпавядаць настрою фестываля і прапанаваць цікавую актыўнасць. Наўзамен праекты змогуць расказаць пра сябе прыкладна 20 тыс. чалавек.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 15 чэрвеня 2018 года.