FREEDOM ХУТАР 2017 запрашае на гарачы летнік

Калі ты жадаеш абмеркаваць вострыя, гарачыя, актуальныя пытанні са свету палітыкі, эканомікі і медыяў, пагутарыць з лепшымі беларускімі спецыялістамі з гэтых галінаў у нефармальнай абстаноўцы, тады табе варта падацца на летнік “FREEDOM ХУТАР 2017”.

Калі: 28-30 ліпеня 2017 года.
Дзе: База адпачынку пад мінскам (пра дакладнае месца паведамяць абраным удзельнікам).

Да ўдзелу запрашаецца:

  • ініцыятыўная моладзь з усіх куткоў Беларусі;
  • узростам ад 16 да 30 гадоў;
  • якая мае цікавасць да тэмы летніка, а таксама надалей жадае супрацоўнічаць з арганізатарымі – “Грамадзянскім форумам”.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 10 рублёў. Пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарымі. Праезд не аплочваецца.

Каб паўдзельнічаць у летніку, неабходна запоўніць анлайн-форму.

Дэдлайн – 9 ліпеня, 12:00.

Вынікі будуць вядомыя 12 ліпеня.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас belaruscivilforum@gmail.com.