Fulbright зноў прымае заяўкі на вучобу ў ЗША

Амбасада ЗША ў Беларусі пачынае прыём заявак на атрыманне стыпендыі Fulbright для вучобы ў магістратуры Злучаных Штатаў.

Калі: 2018-2020.
Дзе: ЗША.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія ўжо маюць ступень бакалаўра.

Дзякуючы стыпендыі яны змогуць атрымаць ступень магістра ў адным з амерыканскіх універсітэтаў па наступных накірунках:

  • Business Administration;
  • Economics;
  • Education;
  • Environmental Policy and Management;
  • International Affairs;
  • Journalism and Mass Communication;
  • Law;
  • Library and Information Science;
  • Public Administration;
  • Public Health and Public Policy.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • беларускае грамадзянства і пражыванне ў Беларусі;
  • добрае валоданне пісьмовай і размоўнай ангельскай;
  • скончаная бакалаўрская ступень.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае кошт навучання, медыцынскай страхоўкі, пералёту і ўключае выдаткі на пражыванне. Таксама праграма прадугледжвае магчымасць стажыроўкі ў ЗША.

Падаць заяўку можна па спасылцы да 5 верасня 2017 года.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас belarusprogram@state.gov.