Фундацыя Абамы згуртуе сацыяльных інаватараў з усяго свету

The Obama Foundation Fellowship program шукае моладзь з усяго свету, якая жадае ўзмацніць плён сваёй працы і натхніцца на новыя грамадскія змены.

The Obama Foundation Fellows імкнецца стаць супольнасцю ўзыходзячых зорак, якія жадаюць развіваць сваё кам’юніці: арганізатараў, вынаходнікаў, журналістаў, прадпрымальнікаў, мастакоў і іншых – тых, хто змяняе грамадскі ландшафт.

Працягласць праграмы – 2 гады. Яна прапануе трэнінгі, рэсурсы і развіццё лідарства. Таксама абраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць ўдзельнічаць у чатырох жывых сустрэчаў, дзе яны будуць супрацоўнічаць, канэкціцца з патэнцыйнымі партнёрамі і разам прасоўваць сваю працу наперад.

Першая сустрэча адбудзецца ў красавіку 2018-га.

Што ўключае праграма:

  • суправаджэнне ў развіцці персаналізаванай “дарожнай карты”, каб атрымаць усё магчымае ад праграмы;
  • вучэбныя курсы, падабраныя пад уласныя патрэбы;
  • асобны трэнінг і ментарства, каб дапамагчы ў прасоўванні працы;
  • удзел у глабальнай супольнасці лідараў, гатовых змяніць ландшафт грамадскай актыўнасці;
  • удзел у чатырох сустрэчах (аплата квіткоў, жыллё і харчаванне);
  • для першага пробнага класа – магчымасці фарміраваць праграму ў наступныя некалькі гадоў.

Каб падаць заяўку, неабходна зарэгістравацца тут.

Дэдлайн – 6 кастрычніка 2017 года.

Падрабязнасці можна даведацца па спасылцы.