Future News Worldwide: канферэнцыя для журналістаў у Эдынбургу

British Council сумесна з сусветнымі медыйнымі арганізацыямі запрашаюць пачынаючых журналістаў да ўдзелу ў канферэнцыі Future News Worldwide.

Калі: 6-7 ліпеня 2017 года.
Дзе: Эдзінбург, Вялікабрытанія.

Мэта праграмы: дапамагчы моладзі развіць шырокі спектр журналісцкіх навыкаў і ўсталяваць за Вялікабрытаніяй статус глабальнага лідара ў выхаванні маладых журналістаў і дзеячаў СМІ.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • узрост ад 18 да 25 на 1 ліпеня 2017 года;
  • мець статус студэнта першай ступені (ці мець гэтую ступень не больш за адзін год);
  • быць адданым прафесіі журналіста, блогера, фатографа ці іншай адпаведнай;
  • мець магчымасць прыехаць ў Вялікабрытанію на канферэнцыю;
  • добра валодаць ангельскай мовай (IELTS 6.5 ці больш).

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне і праезд, а таксама дапамагаюць пры атрыманні візы.

Дэдлайн падачы заяўкі (анкета разам з невялікім тэстам)- 28 лютага 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.