Фестываль дакументальнага кіно ў Нямеччыне

33. Kassel Documentary Film and Video Festival прымае працы ад рэжысёраў, акцёраў, прадзюсараў, прадстаўнікоў творчых універсітэтаў і іншых.

Калі: 15-20 лістапада 2016. Дзе: Касель.

Колькасць намінантаў – да 60.

Што чакаюць ад удзельнікаў:

  • дакументальнае кіно;
  • інсталяцыі-канцэпты;
  • прапановы для аўдыявізуальных пастановак;
  • год працы – 2015 ці 2016;
  • працягласць – любая.

Дэдлайн падачы заяўкі – 7 ліпеня 2016 года. Працы трэба дасылаць разам з безлімітнай спасылкай на спампоўку.

На старонцы мерапрыемства можна даведацца больш пра ўмовы, а таксама пра ўзнагароды.