Фестываль маладзёвых ініцыятыў «Хачу»

15 снежня з 11.00 да 19.00 у прасторы Lo-Fi Customs ГА «МАЦ» Фіальта» правядзе фестываль маладзёвых ініцыятыў« Хачу ». Пад адным дахам утульнага Lo-Fi Customs збярэцца больш за 30 актыўных маладых людзей з розных частак Беларусі і Берліна, якія падзеляцца сваім вопытам рэалізацыі лакальных ініцыятыў.

Мы будзем казаць пра тое, чаму важна рабіць тое, што хочацца. Будзе шмат натхнення, цёплых размоваў, цікавых людзей і актыўнасці!

Мерапрыемства разлічана на маладых людзей, якія хочуць быць актыўнымі, але не ведаюць, з чаго пачаць.

Мерапрыемства бясплатнае, але неабходна рэгістрацыя на сайце.

Фестываль праводзіцца ў рамках праграмы “My Perspective”, якая рэалізуецца пры падтрымцы праграмы Федэральнага міністэрства замежных спраў «Пашырэнне супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін Усходняга партнёрства і Расіі».