Фестываль WATCH DOCS чакае лепшыя ідэі
- 27.10.2015
- Семінары

- дакументалісты, журналісты, праваахоўнікі
- Варшава
- 5-7 снежня 2015
- ангельская
- 31.10.2015
- watchdocs.pl
FUTURE DOCS прапануе далучыцца да семінару ў Варшаве, каб прэзентаваць свае ідэі патэнцыйных кінапраектаў.
FUTURE DOCS — гэта…
- ініцыятыва Міжнароднага кінафестывалю па правах чалавека WATCH DOCS;
- платформа для творчай сутрэчы кінематаграфістаў і актывістаў.
Мэта Future Docs — стварэнне і падтрымка дакументальных фільмаў, якія эфектыўна ўздзейнічаюць на грамадства, адукоўваюць яго, ахоўваюць інтарэсы.
Падчас семінару ў Варшаве, які адбудзецца 5-7 снежня 2015 года ў Варшаве, праваахоўнікі змогуць прэзентаваць задумкі патэнцыйных кінапраектаў, якія адлюстроўваюць праблему з правамі чалавека, што замоўчваецца ў грамадстве.
Фінансавыя ўмовы
Найбольш перспектыўныя і абгрунтаваныя праекты атрымаюць фінансавую падтрымку памерам 7 000 еўра на далейшае развіццё.
Падаць заяўку на ўдзел можна тут (для кінастваральнікаў) альбо тут (для актывістаў).