Global Action-Research Workshop-2017: штогадовы семінар для актывістаў

Калумбійская праваабарончая арганізацыя Dejusticia запрашае праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці на пяты штогадовы семінар Global Action-Research Workshop-2017.

Калі: 21-28 жніўня 2017 года.
Дзе: Калумбія.

Падчас семінара 15 праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці з краінаў Глабальнага Поўдня атрымаюць навыкі ў галіне метадалогіі даследчай працы, у тым ліку творчага акадэмічнага пісьменства і напісання праваабарончых публікацый для блогаў.

Мэта семінара – павышэнне патэнцыялу агентаў перамен праз спалучэнне строгіх акадэмічных стандартаў з эфэктыўнай прапагандай праваабарончай працы, а таксама стварэнне сеткі салідарнасці Глабальнага Поўдня з захопленых і таленавітых маладых актывістаў і даследчыкаў з розных рэгіёнаў. Відэа па выніках мінулагодняга семінара можна паглядзець па спасылцы.

Патрабаванні да кандыдатаў

  • актывісты і актывісткі з краінаў Глабальнага Поўдня;
  • узрост да 35 гадоў;
  • праца ў праваабрончай НДА;
  • зацікаўленасць у павышэнні эфэктыўнасці даследаванняў, публікацый і навыкаў абароны грамадскіх інтарэсаў, а таксама ў дасягненні больш шырокай аўдыторыі.

Пры адборы ўдзельнікаў арганізатары бяруць пад увагу ў першую чаргу дынаміку стану правоў чалавека ў канкрэтнай краіне, якую рэпрэзентуе аплікант.

Па выніках сэмінара ўдзельнікі пад кіраўніцтвам настаўніка мусяць напісаць раздзел для кнігі, якая будзе апублікаваная арганізатарамі, а таксама эсэ для міжнароднага блога Amphibious Accounts blog.

Мовы сэмінару – ангельская і гішпанская.

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 сакавіка 2017 года.

Падрабязную інфармацыю пра сэмінар і працэдуру падачы заявак па-ангельску і па-гішпанску.

Паводле інфармацыйнай рассылкі Асамблеі НДА.