Global Shapers Minsk Hub – прастора, дзе можна набыць шмат-шмат сувязяў і досведу

Global Shapers Minsk Hub запрашае ў каманду маладых прафесіяналаў, якія будуць прэзентаваць міжнародную супольнасць Global Shapers пад эгідай Сусветнага эканамічнага форума.

Global Shapers – гэта 500 супольнасцей па ўсім свеце, якія аб’ядноўваюць маладых людзей для рэалізацыі сваіх ідэй, каб зрабіць унёсак у вырашэнне мясцовых і глабальных праблем. Дзейнасць мінскай супольнасці заключаецца ў тым, каб выкарыстоўваць міжнародны досвед для развіцця грамадства ў Беларусі і ўключэння краіны ў рэгіянальныя і міжнародныя працэсы.

Удзел Global Shapers Minsk Hub дае магчымасць стаць часткай супольнасці міжнародных лідараў, дазволіць знайсці аднадумцаў для рэалізацыі ўласных ідэяў, развіць лідарскі патэнцыял і набыць новыя знаёмствы і прафесійныя сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўні.

Калі ты маеш лідарскі патэнцыял, досвед рэалізацыі праектаў, маеш навыкі ў дызайне, SMM, капірайтынгу, арганізацыі мерапрыемстваў, досведам працы са СМІ ці ўмееш делать відэа- і фотарэпартажы, табе ад 20 да 29 гадоў, то very welcome.

Запоўніць заяўку можна да 21 красавіка.