Global Study Award аплоціць вучобу ў брытанскай вну

Стыпендыяльная праграма Global Study Award заснавана арганізацыямі ISIC Association, StudyPortals і British Council. Мэта праграмы – заахвоціць маладых людзей да навучання за мяжой, даць ім магчымасць даведацца больш пра новыя краіны, культуры і мовы.

2 стыпендыі могуць атрымаць студэнты, якія пачнуць сваё навучанне вясной 2018 года (паміж 1 студзеня і 31 сакавіка 2018).

Стыпендыя – 10 000 фунтаў – пойдзе на аплату кошту навучання і будзе пераведзена непасрэдна на рахунак навучальнай установы пераможцы. Калі кошт навучання меншы за 10000 £, рэшта будзе выдаткаваны на аплату пражывання (не больш за 52 тыдні з моманту рэгістрацыі студэнта/кі ў ВНУ).

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаць удзел могуць грамадзяне любой краіны;
  • кандыдаты павінны быць старэйшыя за 18 гадоў (на 1 студзеня 2016 года);
  • прымаць удзел могуць кандыдаты, якія здалі тэст IELTS у адным з цэнтраў British Council centre і якія атрымалі вынікі тэсту, завераныя Брытанскім саветам;
  • кандыдаты павінны мець міжнародны студэнцкі білет;
  • удзельнічаць могуць кандыдаты, якія маюць намер паступіць на адну з праграм бакалаўрыяту, магістратуры ці аспірантуры на вочнае навучанне восенню 2017-ша ці вясной 2018-га;
  • неабходна прадставіць ліст, якое пацвярджае залічэнне кандыдата ў ВНУ;
  • неабходна напісаць невялікае апісанне акадэмічнага досведу кандыдата на STeXX.com
  • для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку.

Дэдлайн рэгістрацыі – 30 верасня 2017 года.

Паводле by.odb-office.eu