Global UGRAD заклікае студэнтаў на семестр па абмене ў ЗША

Распачаўся чарговы прыём заявак на ўдзел у праграме студэнцкіх абменаў Global UGRAD на 2020-2021 навучальныя гады. Праграма прапануе студэнтам беларускіх ВНУ навучанне ў ЗША без атрымання акадэмічнай ступені на працягу аднаго семестра.

Калі: 2020-2021 навучальны год.
Дзе: ЗША.

Праграма прапануе студэнтам беларускіх ВНУ навучанне ў ЗША цягам аднаго семестру без атрымання акадэмічнай ступені.

Удзельнікі праграмы будуць вучыцца ў акрэдытаваных каледжах і ўніверсітэтах Злучаных Штатаў, а таксама ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, прафесійных семінарах і праграмах культурнага ўзбагачэння.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства;
  • узрост – ад 18 гадоў;
  • быць студэнтам любога ўніверсітэту (дзяржаўнага альбо прыватнага) не апошняга курсу навучання;
  • добра валодаць пісьмовай і размоўнай ангельскай.

Студэнты, якія атрымоўваюць ступень магістра, не маюць права ўдзельнічаць у конкурсе.

Абраныя кандыдаты мусяць напісаць курсавую працу ў сваёй галіне і ўзяць курс на 3 крэдыты пра ЗША, каб павысіць разуменне краіны.

Як падацца

Падаць заяўку можна анлайн па спасылцы.

Неабходныя дакументы:

  • анлайн-заяўка;
  • транскрыпт акадэмічных поспехаў (адзнак) на ангельскай;
  • два рэкамендацыйныя лісты;
  • копія пашпарту.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае выдаткі на пералёт, плату за навучанне і пражыванне, медыцынскую страхоўку, неабходныя кнігі і ўключае невялікую штомесяцовую плату.

Дэдлайн – 31 снежня 2018 года.

Больш інфармацыі – па спасылцы.

Як падаваць заяўку, як весці сябе на сумоўі і шмат іншых карыснякоў можна пачытаць тут.