Global Youth Forum 2017 у Дубаі чакае няўрымслівых і цікаўных

Youth Time International Movement запрашае на Global Youth Forum 2017!

Калі: 23-27 лістапада 2017 года.
Дзе: Дубаі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Форум збярэ больш за 100 удзельнікаў з усяго свету, якія прыедуць у Дубаі, каб абмеркаваць ідэі і рашэнні для найбольш хвалюючых моладзевых пытанняў. Тэма сёлетняга мерапрыемства – этычнае прадпрымальніцтва ў час канкурэнтнай эканомікі, што базуецца на ведах.

На івэнце ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з іншымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі, знайсці падтрымку сярод людзей, што думаюць у адным накірунку. Таксама яны атрымаюць парады ад экспертаў, каб натхніцца і знайсці матывацыю для стварэння сваёй паспяховай будучыні.

Патрабаванні:

  • узрост – 18-35 гадоў;
  • (краіна нараджэння ці пражывання значэння не мае);
  • быць студэнтам, сацыяльным прадпрымальніказ, маладым прафесіяналам альбо стартаперам;
  • добра размаўляць на ангельскай.

Падавацца на ўдзел можна як прадстаўнік праекту, зацікаўлены ўдзельнік альбо журналіст.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у праграме пакрываецца за кошт Youth Time, за выключенным выдаткаў на праезд. Пражыванне часткова спансуецца Youth Time і the General Authority of Youth and Sports Welfare у ААЭ. Унёсак за ўдзел (ад 150 да 250 даляраў) пойдзе ў агульны бюджэт на грант пераможцу.

Як падацца

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і зняць 1-хвіліннае відэа, якое адкажа на наступныя пытанні:

  • які адукацыйны і працоўны досвед вы маеце?
  • чаму вы зацікаўлены ў этычным прадпрымальніцтве і/ці ўстойлівым развіцці і што гэта для вас азначае?
  • у чым палягае вашая матывацыя рабіць свет лепшым?
  • якога сацыяльнага ўплыву мы можаце дасягнуць праз вашу цяперашнюю ці будучую працу?

Дэдлайн – 22 верасня 2017 года.

Больш падрабязнасцей – тут.