Graduate Study Cohort падрыхтуе да паступлення ва ўніверсітэты ЗША

Graduate Study Cohort – праграма падрыхтоўкі студэнтаў і студэнтак з Беларусі да паступлення ў амерыканскія ўніверсітэты для атрымання ступені магістра ці доктара – распачала конкурс на ўдзел. Удзел у гэтай праграме з’яўляецца абавязковай умовай для тых, хто хоча падаваць заяўку на праграму Opportunity у студзені 2020 года. Праграма праходзіць паўтаральнымі цыкламі па 6 месяцаў 2 разы на год.

Мэта праграмы – даць удзельнікам веды і навыкі, неабходныя для паспяховага паступлення ў амерыканскія ўніверсітэты і каледжы. Праграма курса ўключае знаёмства з сістэмай магістарскага і доктарскай адукацыі ў ЗША, патрабаванні да пакетаў дакументаў і афармленне ўласнай базавага пакета дакументаў з улікам разумення тэхналогій пошуку праграм і атрымання фінансавання.

У пачатку кожнага месяца ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымліваюць графік навучальных мерапрыемстваў на месяц наперад. У асноўным заняткі будуць праводзіцца анлайн: удзел у вебінарах, выкананне заданняў і самастойнае чытанне дадатковай літаратуры. Плануецца арганізацыя некалькіх (2-4) вочных сустрэч у Мінску.

Каго шукаюць?

Грамадзян Беларусі, якія:

  • ўжо маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі або плануюць яго атрымаць у 2018 годзе;
  • ведаюць англійскую мову дастаткова для навучання;
  • дэманструюць сур’ёзную матывацыю вучыцца ў ЗША.

Умовы:

Для ўдзелу ў курсе адбяруць абмежаваную колькасць кандыдатаў і кандыдатак. Арганізатары папярэджваюць: удзельнікі і ўдзельніцы, якiя не выконваюць заданні ў працэсе праграмы, будуць адлічаныя пасля двух папярэджанняў.

Арганізатары не гарантуюць ваша паступленне ў амерыканскі ВНУ і, тым больш, атрыманне фінансавання. Але яны зробяць усё магчымае, каб павысіць вашыя шанцы ў паступленні і фінансаванні.

Як падацца:

Заяўку на ўдзел у цыкле 25 лютага – 29 ліпеня 2019 года можна знайсці і запоўніць па спасылцы. Дэдлайн: 21 лютага 2019.