Гадавая стыпендыя для маладых навукоўцаў

Акадэмічны фонд Палаты прадстаўнікоў Берліна абвяшчае конкурс на атрыманне гадавых стыпендый для маладых навукоўцаў.

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі з Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і краін былога Савецкага Саюзу.

Крытэры на атрыманне стапендыі – прафесійная кваліфікацыя і грамадзянская дзейнасць.

Стыпендыяты атрымаюць магчымасць цягам году працаваць у адной з навуковых устаноў Берліна, бліжэй пазнаёміцца з культурай, ладам жыцця і жыхарамі гэтага горада.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі для выпукнікоў ВНУ – 1100 еўра, для даследчыкаў – 1630 еўра. Акрамя гэтага, таксама кампенсуюцца дарожныя выдаткі.

Каб стаць стыпендыятам Акадэмічнага фонду, неабходна запоўніць анлайн-заяўку і даслаць на адрас:
Studienstiftung des
Abgeordnetenhauses von Berlin
Niederkirchnerstr. 5
D-10111 Berlin

або studienstiftung@parlament-berlin.de.

Дэдлайн – 15 снежня 2015 г.