“Галоўнае пытанне” Лятучага ўніверсітэта

30 верасня Лятучы ўніверсітэт распачынае ўніверсітэцкі год і запрашае на адкрыццё новай серыі публічных лекцый “Галоўнае пытанне”. Сезон стартуе з лекцыі Ўладзіміра Мацкевіча “Што можна ведаць пра непрадказальнае, або што мы ведаем пра будучыню“. Пачатак а 18.30.

Штотыдзень, па серадах, арганізатары будуць ладзіць сустрэчы з беларускімі інтэлектуаламі, навукоўцамі, культурнымі дзеячамі, каб разам з імі разважаць над гуманітарнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі. Месца сустрэчы – Галерэя Ў (пр-т Незалежнасці, 37а).

Свае “галоўныя пытанні” паставяць перад слухачамі…

  • Уладзімір Мацкевіч;
  • Алесь Смалянчук;
  • Ігар Бабкоў;
  • Таццяна Вадалажская;
  • Алесь Разанаў;
  • Вячаслаў Бабровіч;
  • Аксана Шэлест;
  • Міхась Баярын;
  • Святлана Карасёва;
  • Ірына Махоўская;
  • Алег Дзярновіч;
  • Міхал Анемпадыстаў.

Да ўдзелу запрашаюць усіх, хто імкнецца да новых ведаў, хто любіць думаць і разважаць.

Расклад бліжэйшых лекцый:

  • 7 кастрычніка – Алесь Смалянчук “Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі” (вынікі першай экспедыцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі, прысвечанай калектывізацыі);
  • 14 кастрычніка – Ігар Бабкоў “Пасля філасофіі”;
  • 21 кастрычніка – Вячаслаў Бабровіч “Супрацьстаянне фашызму і лібералізму на постсавецкай прасторы”;
  • 28 кастрычніка – Алесь Разанаў (тэма будзе абвешчана пазней).

Уваход на лекцыі вольны, неабходна толькі прайсці хуткую рэгістрацыю.