Гарачая вакансія ад USAID Belarus

Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці (USAID) шукае супрацоўніка на пасаду мэнэджара праектаў.

Праектны мэнэджар кіруе развіццём актыўнасцей, якія фінансуюцца USAID Belarus, уключаючы іх планаванне, бюджэтаванне, дакументацыю і ацэнку. Спецыяліст, якога шукаюць на пасаду, будзе весці маніторынг вынікаў у адпаведнасці са стратэгіяй па краіне. Таксама ён будзе супрацоўнічаць з партнёрамі і партнёрскімі актыўнасцямі.

Асноўныя абавязкі:

  • планаванне актуўнасцей і кіраванне імі;
  • выканаўчае кіраванне і ацэнка;
  • дапамога (асістэнцтва) дырэктару Офіса ў развіцці агульнай праграмы дзейнасці;
  • сектарны аналіз і ацэнка актыўнасцей.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • адукацыя: мець скончаную адукацыю са спецыялізацыяй у галіне эканомікі, бізнэсу і сацыяльных навук). Перавай будзе дадатковыя навыкі і веды ў праектным мэнэджменце, камунікацыі, маніторынгу, ацэнцы.
  • працоўны досвед: ад 4 да 6 гадоў у адміністраванні сацыяльных ці эканамічных праграм развіцця, пераважна ў прыватным сектары, які мае стасункі з міжнароднымі донарамі.
  • узровень мовы: добрае валоданне пісьмовай і размоўнай рускай і ангельскай.
  • прафесійныя ўменні: прынцыпы планавання праграмы, праграмны мэнэджмент, фінансавы аналіз і бюджэтаванне, праграмны маніторынг, ацэнка.
  • навыкі і здольнасці: моцныя пісьмовыя і вербальныя камунікацыйныя навыкі; выдатная самаарганізацыя і здольнасці расстаўляць задачы па прыярытэце; моцныя інтэрперсанальныя навыкі і ўменне працаваць у камандзе; адаптацыя да мульцізадачнасці.

Каб падаць заяўку на вакансію, неабходна даслаць сваё актуальнае рэзюмэ, абавязковую аплікацыйную форму і матывацыйны ліст у Human Resources Unit па е-адрасе KyivVacancies@usaid.gov.

Дэдлайн – 17 сакавіка 2017 года.