Гарачы дэдалайн! Летнікі ў Турцыі

Універсітэт Юнуса Эмре запрашае на адну з трох на летніх школ па турэцкім мастацтве – кіно, археалогіі і латаратуры.

Калі: 22 ліпеня – 4 жніўня 2019.
Дзе: Турцыя.

Падчас летнікаў можна паўдзельнічаць у воркшопах і семінарах, якія будуць праводзіць вопытныя прафесіяналы ў сваім кірунку. Праграма прымае толькі аднаго прадстаўніка ад краіны, таму трэба сур’ёзна паставіцца да запаўнення заяўкі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • веданне ангельскай мовы на ўзроўні В2 і вышэй;
  • узрост ад 18 да 35;
  • быць зацікаўленым у вывучэнні замежных культур;
  • вывучаць сацыяльныя навукі – напрыклад, археалогію, культуру, гісторыю, геаграфію, антрапалогію.

Таксама ёсць спецыфічныя патрабаванні для кожнага кірунку: кіно, археалогія і літаратуры.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пералёт, пражыванне, харчаванне і забяспечваюць удзельнікаў вучэбнымі матэрыяламі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 25 красавіка 2019.