Каманда AIESEC шукае актывістаў у Гародні!

Калі ты студэнт, вучышся ў Гародні, цікавішся праектнай дзейнасцю, лідэрствам, міжкультурнымі камунікацыямі і валанцёрствам ды хочаш стаць часткай каманды, якая рэалізуе цікавыя міжнародныя праекты – AIESEC запрашае стаць часткай іх вялікай сям’і!

Цікава? Даведайся больш! Каманда AIESEC падрыхтавала адказы на самыя папулярныя пытанні:

1. У Гродне ёсць AIESEC?
Няма! Пакуль няма 🙂 На дадзены момант ёсць толькі адзін камітэт AIESEC у Мінску. Гэты набор актывістаў – першы крок да пачатку развіцця камітэта ў Гародні

2. Чаму Гародня?
На дадзены момант па колькасці ўдзельнікаў праектаў і мерапрыемстваў AIESEC Гародня на другім месцы пасля Мінска

3. У якую каманду гэты набор?
Зараз шукаюць каманду актыўных ды ініцыятыўных студэнтаў, якія стануць першымі ўдзельнікамі каманды AIESEC у Гародні ды з дапамогай Мінскага камітэту закладуць пачатак працы другога лакальнага камітэта AIESEC у Беларусі!

4. Якія патрабаванні да ўдзельнікаў?
Быць упэўненым у правільнасці свайго разумення: What is AIESEC 🙂
Быць упэўненым у наяўнасці часу і матывацыі для валанцёрства!
Быць актыўным, пазітыўным, адкрытым да міру і людзей
Удзел у праектах AIESEC будзе вялікім перавагай!

5. Як будзе праходзіць адбор?
Пасля першага этапу (запаўнення заявак) удзельнікам, якія прайшлі далей, будзе выслана запрашэнне на скайп інтэрв’ю і інфармацыя аб AIESEC, якую неабходна будзе вывучыць для праходжання другога этапа. На другім этапе вызначацца 10 чалавек, якія пройдуць навучанне і стануць першымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі каманды AIESEC у Гародні!

Форма анкеты знаходзіцца тут.

Дэдлайн: 10 сакавіка

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да Вялінціны: valentina.bolotnia@aiesec.net