Гарачы дэдлайн на летнюю акaдэмію ў Нямеччыне

Нямецка-польскі інстытут запрашае ў міжнародную міждысцыплінарную летнюю школу.

Калі: 2 верасня – 10 верасня 2017 года.
Дзе: Дармштадт, Нямеччына.

У 2017 годзе з удзельнікамі будуць працаваць Prof. Dr. Mirja Lecke (Ruhr-Universität Bochum), Prof. Dr. Jerzy Kochanowski (Universität Warschau) і Sebastian Płóciennik (Польскі інстытут па міжародных справах).

Падчас акадэміі адбудуцца розныя семінары на тэму культуры, гісторыі, грамадства і палітыкі Польшчы ў еўрапейскім кантэксце. Маладыя навукоўцы змогуць прадставіць свае актуальныя даследчыя праекты.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя навукоўцы, пост-дактаранты, студэнты страрэйшых курсаў, якія займаюцца наступнымі тэмамі:

  • культура, грамадства і палітыка Польшчы;
  • стасункі Польшчы з суседзямі;
  • транснацыянальнае даследаванне пры ўдзеле Польшчы, рэфлексія глабальных даследванняў з польскай перспектывы;
  • новыя вучэнні ў галіне Area Studies у дачыненні да Польшчы і Ўсходняй Еўропы;
  • польскі “след” у сацыялогіі, медыялогіі і музейнай справе, Memory Studies, Gender Studies, еўрапейскай гісторыі, юрыспрудэнцыі ды іншых дысцыплінах,

і жадаюць падзяліцца сваімі праектамі адно з адным ды абмеркаваць іх з экспертамі.

Працоўная мова – нямецкая. Ці па папярэдняй дамоўленасці – польская альбо ангельская.

З падрабязным апісаннем праграмы і ўмовамі ўдзелу можна пазнаёміцца па спасылцы.

Дэдлайн – 31 траўня.