Гарачы дэдлайн на супермагчымасць: канферэнцыя па адукацыі ў Індыі

Інстытут ЮНЕСКА імя Махатмы Гандзі па адукацыі дзеля міру і ўстойлівага развіцця (UNESCO Mahatma Gandhi Institute of Education for Peace and Sustainable Development (MGIEP) запрашае да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі “Transforming Education Conference for Humanity” (TECH).

Калі: 16-18 снежня 2017 года.
Дзе: Вішакхапнам (Індыя).

Арганізатары канферэнцыі прымаюць прапановы для выступленняў на наступныя тэмы:

  • навыкі 21 стагоддзя;
  • школы інклюзіўнай, якаснай і справядлівай адукацыі 21 стагоддзя;
  • палітыка 21 стагоддзя, накіраваная на ўкараненне і актуалізацыю лічбавай педагогікі ў адукацыйныя сістэмы.

Тэма можа быць прадстаўлена праз дыскусію, семінар, прэзентацыю, лекцыю.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты і кандыдаткі, які маюць што сказаць па наступных тэмах:

  • лічбавыя гульні, педагогіка і адзнакі;
  • сацыяльнае і эмацыйнае навучанне;
  • мульцімадальныя лічбавыя платформы для дызайн-мыслення і сістэмнага падыходу да навучання;
  • штучны інтэлект у навучанні;
  • пашыраная і віртуальная рэальнасць як лічбавая педагогіка.

Патрабаванні:

  • быць педагогамі або даследчыкамі ў галіне адукацыі;
  • складальнікамі навучальных праграм;

альбо:

  • быць спецыялістамі-неўролагамі;
  • спецыялістамі ў галіне edtech;
  • палітыкамі;
  • студэнтамі;
  • маладымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі;
  • тэхналагічнымі экспертамі ці футурыстамі, якія могуць паспрыяць пашырэнню лічбавай педагогікі ва ўстойлівым і мірным грамадстве.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары, у ліку якіх урад Індыі, прапануюць фінансавую падтрымку для ўдзелу ў канферэнцыі кандыдатам і кандыдаткам з краін, якія развіваюцца.

Заяўка падаецца анлайн. Накіраваць яе разам з эсэ на адну з тэм трэба на е-адрас tech@unesco.org.

Дэдлайн – 15 жніўня 2017 года (23:59).

Паводле by.odb-office.eu