Гарачы дэдлайн на валанцёрства ў Гішпаніі

IES Campanillas (Малага, Гішпанія) шукае адказнага і матываванага валанцёра для доўгатэрміновага праекта Еўрапейскай валанцёрскай службы.  Поле дзейнасці арганізацыі – праграмы і праекты, звязаныя з моладзевай супольнасцю.

Месца: Малага (Гішпанія)

Тэрмін: 01.09.18 – 30.06.19 (працягласць 10 месяцаў)

Фінансавыя ўмовы: валанцёрам пакрываюцца выдаткі на праезд да месца валанцёрства, забяспечваецца пражыванне, штомесяц выдаюцца кішэнныя грошы.

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць анкету,  прымацаваць СV, матывацыйны ліст і фотаздымак. Кандыдаты з шорт-ліста будуць запрошаныя на скайп-інтэрв’ю.

Дэдлайн для падачы заявак: 25 ліпеня 2018, анлайн-інтэрв’ю адбудзецца 27 ліпеня 2018

Падрабязнасці пра магчымасць шукайце тут.