Гарачы дэдлайн рэгістрацыі на інклюзіўны форум

75

2 лістапада ў Мінску адбудзецца форум па абмену інклюзіўнымі практыкамі “ALL Inclusive”.

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка“, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый і гарадскі анлайн-часопіс CityDog.by запрашаюць прадставіць і даведацца пра інклюзіўныя практыкі, якія спрыяюць уключэнню розных уразлівых груп у жыццё грамадства.

Прыняць удзел у форуме можна ў якасці спікера/спікеркі ці ўдзельніка/удзельніцы (прадставіўшы сваю інклюзіўную практыку ці не адпаведна). 

Абавязковая рэгістрацыя даступна па спасылцы да 10 кастрычніка

Калі: 2 лістапада (субота) 2019, 11:00-16:00.

Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, пр-т Газеты Праўда, 11 (ст.м. Пятроўшчына). 

Мерапрыемства ў ФБ.

Больш інфармацыі пра ўмовы ўдзелу ў форуме, а таксама што чакае ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прадставяць лепшыя інклюзіўныя практыкі па меркаванню арганізатараў, вы можаце даведацца на сайце “Жывой Бібліятэкі“.

Пошта для пытанняў human.library.belarus@gmail.com (з пазнакай “Форум”).