Гарачы валанцёрскі праект у Гішпаніі

Гішпанская НДА, якая дапамагае людзям са СНІД, нарказалежнасцю і іншым сацыяльна выключаным групам, шукае валанцёраў і валанцёрак.

Асноўныя абавязкі валанцёраў*к:

  • персанальная дапамога кліентам (гігіена, харчаванне і г.д)
  • дапамога з актыўнасцямі фізічнай і працатэрапеўтычнай рэабілітацыі (прагулкі, трэнажорная зала)
  • удзел у варкшопах (цяслярства, маляванне, мадоўніцтва)
  • дапамога ў арганізацыі варкшопаў і актыўнасцяў: тэатры, йога, спорт, камп’ютарныя навукі і г.д

Што чакаецца ад патынцыйных кандыдатаў*к?

  • гатоўнасць працаваць з мэтавай аўдыторыяй;
  • высокі ўзровень эмпатыі, гнуткасць і вера ў магчымасці людзей, якія з’яўляюцца мэтавай аудыторыяй праекта і арганізацыі;
  • веданне ангельскай мовы на размоўным узроўні;
  • вітаецца веданне гішпанскай мовы і жаданне яе вывучаць;
  • узрост ад 18 да 30 гадоў (ўмова ўдзелу ў праектах EVS / ESC).

Калі: верасень 2019 – люты 2020

Дзе: Гішпанія

Дэдлайн: 11 жніўня, але заяўкі будуць разглядацца адразу пасля паступлення і прыярытэт можа быць нададзены раннім заяўкам.

Каб падаць заяўку на праект, неабходна даслаць СV і матывацыйны ліст на гішпанскай альбо ангельскай мове на evs.fialta@gmail.com.

Падрабязнасці пра праект можна знайсці тут і тут.