Гарачы ЕВС у Польшчы

Асацыяцыя па міжнародных і міжкультурных абменах ANAWOJ запрашае валанцёра альбо валанцёрку з Беларусі далучыцца да доўгатэрміновага EVS-праекта ў Польшчы.

Калі: 01.10.2018 – 30.06.2019 (9 месяцаў)
Дзе: Гродэк, Польшча.

Прымаючая арганізацыя

Школа ў горадзе Гродэк (36 км ад Беластока). Школа складаецца з пачатковых класаў (198 вучняў) і сярэдніх класаў (112 вучняў). Студэнты вывучаюць ангельскую, польскую і беларускую мовы. Школа ўдзельнічае ў розных праектах Еўрапейскага Звязу, Erasmus+ уключна. За апошнія тры гады школа прымала шэсць валанцёраў з Беларусі, Гішпаніі і Францыі.

Чым будуць займацца валанцёры:

  • падтрымка вучняў падчас іх навучання з дапамогай методык фармальнай і нефармальнай адукацыі;
  • дапамогай ў школьным клубе (заняткі пасля вучобы) – арганізацыя творчых актыўнасцей для дзяцей і падлеткаў (6-14 гадоў);
  • дапамогай настаўнікам падчас арганізацыі школьных святаў ды іншых імпрэз;
  • арганізацыяй моўных варкшопаў, сустрэч, гульняў, вечарын, прысвечаных міжкультурнай камунікацыі і прэзентацыі сваёй культуры ды краіны;
  • арганізацыя моўных курсаў для дзяцей з мэтай падвышэння іх цікаўнасці да іншых культур і вывучэнню замежных моваў праз пераадольванне cтраху камунікацыі на замежнай мове;
  • вітаецца ініцыятыва па арганізацыі уласных праектаў;
  • кааперацыяй з лакальнымі інстытуцыямі – культурнымі цэнтрамі, дзіцячымі садкамі і іншымі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • грамадзянства Беларусі;
  • матывацыя і зацікаўленасць ў працы з дзецьмі і падлеткамі;
  • гатоўнасць удзельнічаць у праекце ў абазначаны тэрмін;
  • валоданне ангельскай і/альбо польскай мовай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым;
  • гатоўнасць да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краінаў ЕЗ і Ўсходняй Еўропы.

Відэа пра валацёрства ў Гродэку можна знайсці тут і тут.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне, мясцовую страхоўку і візу. Апроч гэтага, штомесяц будуць выдавацца кішэнныя грошы.

Як падацца

Усім ахвотным трэба даслаць свае CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на email: evs.fialta@gmail.com.  Абраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць запрошаныя на скайп-інтэрв’ю.

Дэдлайн падачы заяўкі – 14 верасня 2018 года.