Гарадскі форум у Гомелі

Праект «Гарадскі сход ГДФ» запрашае на Гарадскі форум, прысвечаны развіццю Гомеля і ўдзелу грамадскасці і медыя ў яго зменах.

Калі: 23 мнежня 2017 года, 15:00 – 20:00.
Дзе: прастора “Каўчэг”, пр. Перамогі, 2а, Гомель.

Гарадскі форум – гэта падстава пазнаёміцца ​​і абмеркаваць, хто і як змяняе Гомель.

У рамках Гарадскога форуму заяўлена тры панэльныя дыскусіі:

  • адвакатаванне: як грамадства абараняе свае інтарэсы
  • СМІ – люстэрка, слуга ці чацвёртая галіна ўлады? Роля медыяў у развіцці Гомеля
  • гутарка аб рэгіянальным развіцці і будучыні Гомеля

На мерапрыемстве выступяць 13 экспертаў, сярод іншых:

  • аўтары праекту «ротарная жатка»,
  • заснавальнік партала «Моцныя Навіны»,
  • кіраўнікі руху «ВелоГомель»,
  • Таварыства беларускай мовы,
  • рэдактар ​​часопіса Citydog.by,
  • кіраўнік кампаніі «Генплан для мінчукоў” і іншыя.

Уваход бясплатны, прыярытэт атрымліваюць зарэгістраваныя госці.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.