Гарадскія грамадскія прасторы: школа пра ўстойлівае развіццё

Лятучы ўніверсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, часопісам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя” запрашае на адукацыйную праграму “Гарадскія грамадскія прасторы: ўстойлівае развіццё”.

Калі: 24 лютага – 25 чэрвеня (7 сессій па тры дні). Дзе: Мінск.

Мэта праграмы – развіццё  ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Галоўная ўвага надаецца канцэпцыі “зялёны горад”.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца даследчыкі, актывісты, сацыёлагі ды культуролагі, якія маюць досвед працы ў экалагічным і/альбо ўрбаністычным руху, і зацікаўлены ў развіцці грамадскіх прастораў і сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

У межах праграмы ўдзельнікі будуць вывучаць наступныя тэмы:

  • Горад як аб’ект мыслення і дзейнасці. Спосабы і накірункі працы ў сучаснай урбаністыцы;
  • Грамадскія прасторы як сістэмны элемент гарадскога жыцця і развіцця;
  • Зялёны горад: канцэпцыя, ідэялогія, практыка;
  • Права на горад і яго реалізацыя праз грамадскія прасторы;
  • Гарадскія супольнасці і сацыяльныя стасункі. Іх праявы ў грамадскіх гарадскіх прасторах;
  • Ідэнтычнасць, сімвалічны і культурны кантэкст развіцця горада і гараджан;
  • Эканоміка і інвестыцыі. Сучасныя мадэлі арганізацыі грамадскіх прастораў і публічных пляцовак;
  • Планаванне і праектаванне развіцця гарадоў і гарадскіх прастораў;
  • Экалагічныя праблемы і рамкі існавання грамадскіх прастораў.

Асобная ўвага будзе надавацца засваенню метадаў і падыходаў да арганізацыі мыслення і дзейнасці:

  • Сістэмны падыход і магчымасці аналіза горада;
  • Арганізацыя даследаванняў, праца з дадзенымі і інтэрпрэтацыя вынікаў;
  • Основы праектавання і праграмавання дзейнасці.

У якасці лектараў і экспертаў у школе прымуць удзел беларускія і замежныя спецыялісты ў розных галінах: Уладзімір Мацкевіч, Марыя Фалаліева, Іскра Крстіч, Іван Сухій, Андрэй Каравянскі, Ганна Пазняк, Ігар Цішчанка, Марына Семенчанка,  Іван Краўцоў, Аляксей Крывалап, Андрэй Ягораў, Зміцер Гаўрусік, Таццяна Вадалажская, Іван Шчадранок, Маргарыта Лазарэнка і інш.

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 лютага.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: flyuniby@gmail.com з пазнакай “Школа Горад”.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.