Гарадзенскія майстэрні ведаў. Раўнд 2
- 07.10.2016

- усе ахвотныя
- Гродна
- 9 кастрычніка
- беларуская, руская
- 09.10.2016
- edustudio.by
9 кастрычніка ў Гродне адбудуцца чарговыя адукацыйна-асветніцкія сустрэчы ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў.
«Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» — адкрытая пляцоўка, дзе кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны жадаючы — прыняць удзел у навучанні. Падчас сустрэчы жыхары горада змогуць наведаць 7 заняткаў, арганізаваных самімі гарадзенцамі.
Праграма:
- 11.00 -13.00
Ганка Барадзіна»Як знаходзіць жыццязмяняльныя адукацыйныя магчымасці»
Месца правядзення: вул. Савецкая 3 («Цэнтр гарадскога жыцця Гродна«)
Таццяна Салаўёва «Як казаць прыгожа? Выразна? Пераканаўча? Практыка і рэкамендацыі
Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)
Ігар Кузьмініч «Інтэрактыўныя метады для арганізацыі дыскусіі»
Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”)
- 13.30-15.30
Аляксей Шота «Інфаграфіка для пачаткоўцаў»
Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”)
Анжаліка Шчыпанская «Что такое зона комфорту і як выходзіць з яе»
Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)
Ірына Новік «Сукеначка ці роўныя правы? Чаго хацець дзяўчынцы. Майстэрня-разважанне пра гендарныя стэрэатыпы і магчымасці выхадаў за іх межы»
Месца правядзення: вул. Савецкая 3 («Цэнтр гарадскога жыцця Гродна»)
- 16.00-18.00
Кацярына Буча «Вясёлая псіхалогія»
Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)
Удзел ва ўсіх майстар-класах бясплатны.
Папярэдні запіс на сайце альбо па тэл. +375 29 255 79 14 і + 375 33 634 10 41
Больш падрабязную праграму асобных майстар-класаў можна знайсці на сайце.