Hate speech: свабода, права ці дзіч?

162

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае на адкрытую лекцыю Ёанны Шыманьскай на тэму HATE SPEECH, 20 лютага а 19:00.

Да нас прыедзе крутая экспертка-праваабаронца з Польшчы, якая працавала ў Сакратарыяце Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы ў аддзеле па равенстве і недыскрымінацыі і з дакладчыкам ПАСЕ па правах ЛГБТК+ людзей, а таксама ў Freedom House. Цяпер Ёанна Шыманьска працуе ў брытанскай праваабарончай арганізацыі ARTICLE 19 у аддзеле Еўропы і Цэнтральнай Азіі, дзе ў асноўным займаецца даследваннямі праяваў мовы варожасці.

Што будзе?

Мова варожасці ці hate speech – гэта публічнае выказванне, у якім выяўляецца нянавісць, абраза ў дачыненні якой-небудзь групы людзей ці яе прадстаўнікоў_ц. Гучыць неяк суха, але на сустрэчы мы пагутарым пра мову нянавісці на практыцы – што зараз адбываецца ў Еўропе? Што транслююць палітыкі? Як пішуць СМІ і што адбываецца з грамадствам?

Дзе?

Enzo School – Мінск, вул.Кастрычніцкая 23а, 2 паверх

Калі?

20 лютага (серада), 19:00

Як трапіць?

Удзел бясплатны, проста прыходзь, але пажадана зарэгістравацца па спасылцы.

Спасылка на сустрэчу ў facebook

Спасылка на сустрэчу ў vkontakte