Гатовы сустрэць шчасце? Моладзевы трэнінг на Кіпры

АllaZOYME шукае моладзь з усёй Еўропы і запрашае іх на трэнінгавы курс па… шчасці.

Калі: 4-11 сакавіка 2017 года.
Дзе: Кіпр.

Трэнінг прысвечаны таму, каб разам пашукаць сутнасць шчасця і яго карыснага ўплыву на моладзь, апроч добрага самаадчування. Ён збярэ 25 удзельнікаў з усёй Еўропы, якія атрымаюць магчымасць папрацаваць у камандзе і над сабой індывідуальна, каб наблізіцца да разумення канкрэтнага ўплыву такой эфемернай з’явы, як шчасце.

Задачы праекту:

  • падвысіць веды, датычныя шчасця і яго ўплыву на асобу, супольнасць, грамадства;
  • паказаць рэлевантныя інструменты і практыкі;
  • натхніць на будучую працу над тэмай.

Даведацца больш пра трэнінг і падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 15 студзеня 2017 года.