Гэтым разам у Румыніі: праграма для маладых лідараў

Аспенскі інстытут у Румыніі запрашае моладзь ва ўзросце 25-35 гадоў да ўдзелу ў Праграме маладых лідараў 2016.

Праграма мае на мэце развіццё лідарства ў грамадстве і рэгіянальным супрацоўніцтве.

Запрашаюцца кандыдаты з Албаніі, Арменіі, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Косава, Македоніі, Малдовы, Румыніі, Сербіі, Турцыі, Украіны, Харватыі, Чарнагорыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • свабоднае валоданне ангельскай мовай;
  • значныя прафесійныя дасягненні і вынікі ў сваёй дзейнасці;
  • лідарскі патэнцыял, пацвержданне ініцыятыўнасці, прадпрымальнасці і грамадзянскага інтарэсу;
  • узрост –  ад 25 да 35 гадоў.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў. Транспартныя выдаткі на падарожжа ў Румынію ўдзельнікі аплочваюць самастойна.

Умовы падачы заяўкі – тут.

Дэдлайн – 29 студзеня 2016 года.

Паводле by.odb-office.eu