Глабальная праграма для тых, хто думае глабальна

The Intrapreneur Development Experience IDEX прымае заяўкi на праграму “2016 IDEX Academy” ад маладых i сталых прафесiяналаў сацыяльнага сектару.

The IDEX Global Fellows Program – гэта паўгадовы трэнінг, які мае на мэце дапамагчы заснаваць новую хвалю “сацыяльных прадпрымальнiкаў, якiя падтрымаюць i арганiзуюць працу сацыяльна-арыентаваных прадпрымальнiкаў ва ўсiм свеце”.

Перыяд – з 4 ліпеня па 23 снежня 2016 года. Лакацыя – Бангалор, Індыя.

Патрабаваннi да кандыдатаў:

  • IDEX-стыпендыяты павiнны быць з усiх куткоў свету;
  • наяўнасць закончанай бакалаўрскай альбо магiстарскай ступенi;
  • узрост – ад 21 да 35 гадоў;
  • здольнасць працаваць у атмасферы высокага цiску i напружання;
  • валоданне ангельскай мовай (пiсьмовай i вуснай);
  • магчымасць атрымаць iндыйскую бiзнес-вiзу як мiнiмум на 6 месяцаў;
  • мінімум 1-3 гады прафесiйнага досведу;
  • адмысловыя камунiкацыйныя навыкi;
  • цікавасць да працы ў новым асяроддзi з абмежаванымi рэсурсамi;
  • жаданне сустрэцца з неадназначнасцю, шукаць магчымасцi вывучаць i дзялiцца вопытам з iншымi;
  • жаданне працаваць з людзьмi з нiзкiм даходам у слабаразвiтых краiнах;
  • паспяховасць у start-up-праектах;
  • прага да сацыяльнай дзейнасцi i паляпшэння якасцi жыцця для супольнасцей з невысокiм рэсурсам.

Як падацца

Падаць заяўку на ўдзел можна анлайн, далучыўшы да яе СV і 2 рэкамендацыйныя лісты.

Дэдлайн – 1 сакавіка 2016 года.

Больш інфармацыі на афіцыйным сайце праграмы.