Глядзі і Дзейнічай: трэнінг па зялёнай адвакацыі

CDN запрашае на трэнінг “Глядзі і Дзейнічай скрозь зялёную прызму”, прысвечаны зялёнай адвакацыі і кампаніям.

Калі: 10-14 кастрычніка 2018.
Дзе: Кіеў, Украіна.

Падчас трэнінга ўдзельнікі:

  • зразумеюць прычынна-выніковую сувязь паміж грамадскімі праблемамі і зялёнымі каштоўнасцямі;
  • спазнаюць шмат цікавых фактаў пра метады ўплыву на палітыкі розных узроўняў;
  • знойдуць інструменты практычнай падтрымкі супрацоўніцтва, мабілізацыі і каардынацыі актывістаў.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • грамадзянства адной з праграмных краін – Украіна, Беларусь, Малдова, Расія;
  • зацікаўленасць тэмай ды/альбо вопыт адпаведнай працы;
  • валоданне ангельскай і рускай мовамі (працоўныя).

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў месцам пражывання, харчаваннем, а таксама пакрываюць выдаткі на праезд.

Дэдлайн падачы заяўкі – 9 верасня, 24:00 СЕТ. Па ўсіх пытанях можна звяртацца на sophia@cdnee.org.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.