Глыбінная экалогія і каштоўнасці прыроды: трэнінг-семінар

Аматараў экалогіі запрашаюць на бясплатны семінар-трэнінг «Гуманістычныя каштоўнасці прыроды ў кантэксце глыбіннай экалогіі».

Калі: 7 красавіка 2017 года.
Дзе: Мінск, бізнес-цэнтр “Время” (ст.м. Інстытут Культуры), вул. Магілёўская 39а, каб № 005 (цокальны паверх).

Тэмы трэнінга:  

  • глыбінная экалогія;
  • экалагічнае разуменне і экалагічная асоба;
  • прычыны, па якіх мы знішчаем прыроду;
  • план уратавання міра ў “зялёных”;
  • экалагічныя каштоўнасці прыроды: навошта шанаваць і як ацэньваць;
  • 28 каштоўнасцей прыроды альбо “зялёны рэцэпт” шчасця і самарэалізацыі.

Фармат

Невялікая інтэрактыўная лекцыйная частка і практычныя практыкаванні ў малых групах і індывідуальна.

Каму будзе цікава?

Усім тым, каму цікавы пытанні экалогіі, экалагічна дружалюбны вобраз жыцця і гармонія з прыродай.

Дэдлайн падачы заяўкі – 7 красавіка 2017 года. Колькасць месцаў абмежаваная!

Па ўсіх пытннях можна звяртацца па тэлефонах +375 29 854 14 62 (Максім), +375 25 731 56 14  (Даша) альбо па пошце rylkov@bk.ru.