Год працы ў Інфармацыйным цэнтры DAAD

425

Інфармацыйны цэнтр Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) у Мінску шукае супрацоўніка/цу для аказання кансультацыйных паслуг, адміністрацыйнай дзейнасці і каардынацыі праграм на ўмовах частковай занятасці. Праца пачынаецца 1 сакавіка.

Умовы:

Вакансія прадугледжвае частковую занятасць на 0,5 стаўкі (20 гадзін у тыдзень). Працоўная дамова заключаецца на 12 месяцаў.

Задачы:

  • кансультацыі па магчымасцях навучання і правядзення навуковых даследаванняў у Германіі і па стыпендыяльных праграмах DAAD;
  • кіраванне бюджэтам і фінансавая справаздачнасць;
  • офісная праца;
  • пераклады з нямецкай на рускую/беларускую мовы;
  • планаванне і правядзенне інфармацыйных мерапрыемстваў і выстаў;
  • падрыхтоўка інфармацыйных і рэкламных матэрыялаў;
  • адміністраванне вэб-сайтаў Інфармацыйнага цэнтра DAAD;
  • падтрыманне кантактаў з партнёрскімі арганізацыямі і былымі стыпендыятамі DAAD;
  • аналіз беларускага рынку адукацыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • вышэйшая адукацыя (перавагай стане дыплом магістра / Master);
  • пажадана, досвед навучання або навуковай стажыроўкі ў Германіі (са стыпендыяй DAAD);
  • зацікаўленасць у паспяховай працы Інфармацыйнага цэнтра DAAD у Мінску;
  • свабоднае валоданне нямецкай, рускай і беларускай мовамі, добрыя веды ангельскай мовы;
  • глыбокія веды нямецкай і беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі і навукі, а таксама Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі;
  • добрыя навыкі карыстання офіснымі праграмамі;
  • арганізатарскія здольнасці, наяўнасць міжкультурных кампетэнцый, мэтанакіраванасць, стрэсаўстойлівасць, здольнасць працаваць у камандзе, крэатыўнасць, добрыя камунікатыўныя навыкі і ветлівая манера зносін з наведвальнікамі;
  • пажаданы досвед працы ў сферы культуры і адукацыі.

Як падаць рэзюмэ?

Пакет дакументаў (суправаджальны ліст, біяграфію, дакументы аб адукацыі, рэкамендацыйныя лісты і водгукі аб Вашай працоўнай дзейнасці і г.д.) неабходна адправіць не пазней за 14 лютага 2019 года на адрас:

Інфармацыйнае бюро DAAD
Кіраўніку Джэнні Эттрых
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
пр. Незалежнасці, 65, корп.11a, каб. 101
220013 Мінск

Больш інфармацыі пра вакансію ад DAAD – тут.