Год валанцёрства на марскім узбярэжжы

Брытанская арганізацыя Аmber Initiatives запрашае валанцёра на 12 месяцаў для працы ў офісе кампаніі ў Плімуце (Англія).

Пачатак праекта – сакавік 2017 года.

Асноўныя патрабаванні:

  • узрост – 22-30 гадоў;
  • валоданне ангельскай.

Абавязкі валанцёра

Валанцёр будзе ўдзельнічаць ў працы кампаніі, падтрымліваць старонку ў Facebook, змяшчаць матэрыялы на іншых сайтах, удзельнічаць у распрацоўцы вэб-сайта кампаніі, рабіць пераклады, калі патрабуецца. Таксама ён будзе дапамагаць у арганізацыі міжнародных праектаў. Калі кандыдат валодае адной з усходне-еўрапейскіх моў, ён зможа паўдзельнічаць у працы з мігрантамі.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёр забяспечваецца жытлом (асобны пакой у кватэры з іншымі валанцёрамі). Выдаюцца грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі, а таксама аплочваецца праезд.

Як падацца

Ахвотныя ўзяць удзел у праграме мусяць даслаць сваё CV з фотаздымкам і матывацыйны ліст на email amber.public3@gmail.com.

Дэдлайн – 30 снежня 2016 года.