Год валанцёрства на нямецкім тэлебачанні

Веццін-ТБ шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.

Калі: 20 траўня 2019 года – 19 чэрвеня 2020 года.
Дзе: Веццін, Нямеччына.

Дзеля чаго варта ўдзельнічаць у гэтым праекце:

  • каб навучыцца працаваць з камерай, рэзаць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;
  • пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых органаў кіравання і вядомых футбалістаў;
  • навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;
  • атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 17 да 30 гадоў;
  • моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыя-адукацыі;
  • уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;
  • добрае валоданне нямецкай мовай.

Перавага будзе аддавацца кандыдатам:

– з невялікіх гарадоў і сельскай мясцовасці

– мігрантам

– якія знаходзяцца ў цяжкім эканамічным становішчы

Фінансавыя ўмовы

Пражыванне: 2 валанцёры будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле.

Праца: працаваць валанцёры будуць збольшага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыя-праектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.

Фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне валанцёраў пакрываецца праектам.

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з  WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Як падацца

Кандыдаты павінны даслаць CV і матывацыю на ангельскай ці нямецкай мове з пазнакай “EVS Wettin” на электронную скрыню 3sektaryia@gmail.com.

Дэдлайн  – 30 верасня 2018 года.

Чытаць уражанні валанцёрак, якія ўдзельнічалі ў праекце ў мінулым годзе, можна тут і тут.