Host Family + Buddy: прэзентацыя праграм AIESEC

Калі ты не едзеш за мяжу, то замежжа едзе да цябе: AIESEC запрашае на чарговую сустрэчу!

Калі: 18 снежня, 18:30. Дзе: антыкафэ “Дом Фішэра”, пр. незалежнасці 84а.

У праграме – прэзентацыя ўнікальных для Беларусі праграм AIESEC – яны створаны спецыяльна для тых, хто жадае пазнаёміцца і пасябраваць з рабятамі-валантэрамі з усяго зямнога шара:

  • Host Family program (Сям’я, якая прымае валантэра-іншаземца)
  • Buddy program (Лепшы сябар валантэра-іншаземца)

Таксама ўсіх гасцей чакаюць гарачыя кава і гарбата.

Кошт: 3 руб (кошт антыкафэ).

Зарэгістравацца можна тут.