Грамадзянская адукацыя – гэта як? Анлайн-курс

Сетка па грамадзянскай адукацыі ва Усходняй Еўропе (EENCE) запрашае прыняць удзел у дыстанцыйным навучальным курсе «Сучаснае разуменне грамадзянскай адукацыі».

Курс пройдзе з 18 лютага да 17 сакавіка 2019 года на Міжнароднай платформе онлайн курсаў EDU -HUB.

Працоўная мова курса – руская. Удзел у навучанні бясплатны.

Па выніках паспяховага навучання выпускнікі курса змогуць атрымаць сертыфікат з указаннем вывучаных навучальных модуляў.

Мэта навучальнага курса: павышэнне кампетэнцый ў галіне задач, зместу і эфектыўных метадаў навучання грамадзянскасці.

Навучальны курс адрасаваны спецыялістам, якія ў сваёй дзейнасці займаюцца пытаннямі грамадзянскай адукацыі: настаўнікам школ, выкладчыкам каледжаў і універсітэтаў, трэнерам грамадскіх арганізацый, адукацыйным менеджэрам.

У аснове вучэбнага курса – канцэпцыя «Грамадзянства XXI стагоддзя», ідэя якой у тым, што грамадзянскасць у XXI стагоддзі патрабуе ад людзей новых кампетэнцый. У першую чаргу гэта звязана з глабалізацыяй і развіццём лічбавых тэхналогій. Таму, каб быць эфектыўнымі грамадзянамі, людзям важна мець неабходныя веды і ўменні для ўдзелу ў грамадскім жыцці, а таксама арыентавацца ў глабальным кантэксце і ўмець карыстацца сучаснымі тэхналогіямі.

Модулі навучальнага курса:

1. Разуменне грамадзянскай адукацыі ў XXI стагоддзі. Пройдзе знаёмства з сучасным разуменнем грамадзянскай адукацыі, асноўнымі тэрмінамі і разнастайнасцю тэм, якія могуць быць выкарыстаны ў навучанні грамадзянскасці. Будзе арганізавана анлайн-дыскусія аб чаканых выніках грамадзянскай адукацыі і крытэрах яе эфектыўнасці.

2. Нацыянальная грамадзянскасць. Еўрапейская грамадзянскасць. Глабальная грамадзянскасць. Пройдзе вывучэнне розных канцэпцый па разуменню ідэнтычнасці грамадзяніна ў вымярэнні сваёй краіны, Еўропы і Свету. Будуць прааналізаваныя некаторыя навучальныя інструменты, якія распрацаваны міжнароднымі арганізацыямі і даказалі сваю выніковасць.

3. Паспяховыя практыкі грамадзянскай адукацыі. Будуць вывучаны канкрэтныя практыкі грамадзянскай адукацыі ў краінах, у якіх пражываюць ўдзельнікі і ўдзельніцы навучальнага курса. Падчас практыкума будзе магчымасць прапанаваць перспектыўныя мадэлі эфектыўных дзеянняў у галіне грамадзянскай адукацыі на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўнях.

4. Эфектыўныя формы і метады навучання грамадзянскасці. У рамках модуля будуць вывучаны канкрэтныя інфармацыйныя і метадычныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюць спецыялісты па разнастайнасці тым грамадзянскай адукацыі ў розных краінах свету. Падчас практыкума ўдзельнікі распрацуюць свае аўтарскія праграмы па канкрэтнай тэме і змогуць атрымаць зваротную сувязь ад сваіх калег па вучэбнай групе.

Аб’ём курса – 32 акадэмічных гадзіны (каля 8 гадзін на тыдзень). Матэрыялы кожнага новага модуля адкрываюцца па панядзелках і будуць даступныя кругласутачна да заканчэння навучання.

Для ўдзелу ў онлайн курсе неабходна не пазней за 18 лютага 2019 года:

1. Стварыць уліковы запіс на EDU-HUB па спасылцы.

2. Пацвердзіць электронны адрас. Неабходна знайсці ліст ад Платформы у сваёй электроннай паштовай скрыні і пацвердзіць рэгістрацыю, націснуўшы на актыўную спасылку ў лісце. Увага! Часта гэты ліст трапляе тэчку “Спам”, таму неабходна праверыць і гэтую тэчку. Калі ліст па якіх-небудзь прычынах вам не прыйшоў, адміністратар Платформы вырабіць аўтарызацыю ў канцы кожнага працоўнага дня і вы зможаце ўвайсці на Платформу па сваім лагіне і паролі пасля аўтарызацыі.

3. Увайсці на Платформу. Пасля пацверджання адрасу вы зможаце ўвайсці на EDU-HUB. Спасылка на ўваход.

4. Увайсці на курс курс і ўдзельнічаць у навучанні ва ўстаноўленыя тэрміны. Прамая спасылка.

Даведка. Навучальны курс быў распрацаваны ў 2017 годзе пры падтрымцы Федэральнага Агенцтва па грамадзянскай адукацыі Германіі (BpB) і апрабаваны пад назвай «Лабараторыя грамадзянскай адукацыі» на пілотнай групе ўдзельнікаў з розных краін. Другая і трэцяя навучальныя групы па курсе прайшлі навучанне ў 2018 годзе.

Дадатковая інфармацыя. Калі ласка, па ўсіх пытаннях адносна рэгістрацыі на Платформе і запісу на курс, звяртайцеся да кіраўніка EDUtech Віталя Нікановіча праз электронную пошту: vitali@e-edu.org або праз месенджары: +375298693921 (Viber, Whats App, Telegram).