Грант для тых, хто жадае правоў для іншых

Беларускі дом правоў чалавека імя Звозскава сумесна з партнёрскімі арганізацыямі абвяшчае конкурс на падтрымку сумеснай дзейнасці.

Дзейнасць можа быць накіравана на:

  • абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўнях;
  • абарону правоў чалавека, у тым ліку грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных, культурных і іншых правоў;
  • садзейнічанне магчымасці ўразлівых груп карыстацца сваiмі правамі.

Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца ўзмацненне патэнцыялу мясцовых НДА, ініцыятыў (у тым ліку – праваабарончых) і/ці асобных грамадскіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў для спрыяння станоўчым доўгатэрміновым і ўстойлівым зменам у сітуацыі з правамі чалавека і працэсам ўдзелу ў прыняцці рашэнняў у краіне.

Удзел у конкурсе могуць прымаць зарэгістраваныя або незарэгістраваныя беларускія НДА і ініцыятывы. Прыярытэтнымі з’яўляюцца праекты, якія будуць рэалізоўвацца дзвюма ці болей НДА і/ці ініцыятывамі, якія працуюць у Беларусі.

Прыярытэтнымі з’яўляюцца заяўкі, пададзеныя рэгіянальнымі або мясцовымі арганізацыямі ці ініцыятывамі.

У межах конкурсу могуць быць падтрыманыя праекты, якія прадугледжваюць дзейнасць, накіраваную на абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўні, у тым ліку:

  • ініцыятывы, накіраваныя на прасоўванне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права праз вырашэнне такіх праблем, як дыскрымінацыя, сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, парушэнні правоў людзей з інваліднасцю, абарона праваабаронцаў, або праз павышэнне інфармаванасці насельніцтва ў цэлым аб праблемах, існуючых у грамадстве;
  • праекты, накіраваныя на павышэнне патэнцыялу грамадзянскай супольнасці Беларусі ў цэлым і арганізацый грамадзянскай супольнасці ў прыватнасці, у тым ліку на падтрыманне і развіццё здольнасці арганізацый і ініцыатываў дзейнічаць у абарону дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона на працягу доўгага перыяду рэпрэсій, і на развіццё беларускай грамадзянскай супольнасці ў цэлым.

Не могуць браць удзел у конкурсе камерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі, палітычныя партыі і палітычныя ініцыятывы.

Тэрміны праекту — ад 6 да 12 месяцаў.
Пачатак праекту — з 15 сакавіка 2017 года.

Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

  • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты міні-праекту;
  • устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
  • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
  • прыцягненне мясцовых праваабарончых арганізацый;
  • наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту.

Фінансавыя ўмовы

Сума фінансавання міні-праекту — ад 1 000 да 4 000 еўра. Аб’ём выдаткаў на заробкі найманых супрацоўнікаў не павінен перавышаць 30% бюджэту міні-праекту.

Як падацца

У конкурсную прапанову неабходна ўключыць наступную інфармацыю:

  • запоўненую па прапанаванай форме заяўку;
  • дэталёвы бюджэт па прапанаванай форме.

Будуць разгледжаныя толькі тыя заяўкі, якія адпавядаюць прыкладзенай форме i iншым умовам конкурсу.

***

Беларускі дом правоў чалавека імя Б.Звозскава плануе правядзенне семінара-трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту», у межах якога ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі дадзенага конкурсу міні-праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на ўзніклыя пытанні; азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць растлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі; набыць навыкі складання праектнай заяўкі, атрымаць каштоўныя каментары і парады з боку экспертаў.

Адбор удзельнікаў дадзенага семінара-трэнінгу будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым паўдзельнічаць у трэнінгу неабходна запоўніць анкету па спасылцы не пазней за 6 лістапада 2016 года.

***

Конкурсную прапанову неабходна даслаць на электронную скрыню grants.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 15 студзеня 2017 года з пазнакай «Заяўка на конкурс супольных праектаў».

Конкурсная прапанова можа быць пададзеная на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя да 15 лютага 2017 года.

З пераможцамі конкурсу будуць заключаныя грантавыя пагадненні да 15 сакавіка 2017 года.

Калі вам неабходна дапамога пры падрыхтоўцы праекту, тлумачэнне або ўдакладненне якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца мэтаў, задачаў і зместу конкурсу, яе можна атрымаць па е-адрасе grants.belarus@humanrightshouse.org.