Грант на даследванні ў Польшчы

255

Стыпендыяты і стыпендыяткі змогуць праводзіць даследаванні ў Польшчы ў 2019-2020 навучальным годзе сумесна з супрацоўнікамі ўніверсітэта University of Warsaw і іншых універсітэтаў Польшчы.

Даследаванні можна праводзіць у сферы права, палітыкі і сучаснай гісторыі. Мэта стыпендыі – прасоўванне дэмакратыі, правоў чалавека, вяршэнства права і павагі права ў міжнародных адносінах.

Даследчы грант (2248.45€) прафінансуе трохмесячны візіт у Польшчу.

Стыпендыя (6745.13€) фінансуе 9-месячны даследчы візіт у Польшчу.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 8 красавіка 2019.

Грант:

  • 2248.45€
  • пражыванне ў Варшаве;
  • аплата транспартных выдаткаў;
  • аплата страхоўкі
  • 249.62 € – на аплату матэрыялаў, неабходных для даследавання.

Стыпендыя:

  • стыпендыя 6745.13€, якая будзе падзелена на роўныя плацяжы і будзе выплачвацца раз у месяц на працягу 9 месяцаў;
  • 748.63 € – на аплату матэрыялаў, неабходных для даследавання;
  • пражыванне ў Варшаве;
  • аплата транспартных выдаткаў;
  • аплата страхоўкі.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны мець дыплом магістра або эквівалент і павінны паспяхова абараніць доктарскую дысертацыю (або мець значныя акадэмічныя дасягненні); выконваць працы высокай сацыяльнай цікавасці, асабліва ў сферы прасоўвання дэмакратыі і вяршэнства права;
  • ў прыярытэтным парадку вышэй кандыдаты/кі, якім яшчэ няма 40 гадоў;
  • важным крытэрыем з’яўляецца валоданне замежнай мовай, асабліва ангельскай;
  • пажадана ведаць польскую, калі кандыдат/ка не валодае польскай мовай, ён/яна пройдзе інтэнсіўныя курсы польскай мовы перад пачаткам акадэмічнага года.

Крыніца: skubi.net